Жонкі алігархаў (Oligarch’s Wives), д/ф

Новае расейскае багацце з незвычайнага пункту гледзішча. Гераіні - спадарожніцы самых багатых людзей Расеі, а таксама тыя, хто толькі марыць выйграць шчаслівы білет і злавіць "алігарха" ў свае сеткі. Наталля Патаніна выйшла замуж за свайго былога аднакласніка. Пражылі разам трыццаць гадоў, пакуль аднойчы муж у катэгарычнай форме не паведаміў ёй пра разжэнства. З таго часу Наталля змагаецца за свае правы, дае інтэрв’ю, спрабуе дастукацца да бацькі сваіх дзяцей, але безвынікова. Наталля дала для здымак свой дом, што дае ўяўленне пра густы і эстэтыку новай расейскай эліты. На супрацьлеглым полюсе - Маша, дзяўчына з правінцыі, якая марыць пра багатага мужа і шчаслівае жыццё. Яна разумее, што слаба ўзброеная для барацьбы з натоўпамі суперніц, і ідзе на курсы, дзе яе навучаць быць "сцерваю". рэж. Аляксандр Гентэлеў (Александр Гентелев), Вікторыя Куракова (Виктория Куракова), 2015 г. , Ізраіль

Глядзі больш