Адзіны позірк (Juste un regard), серыял

Адзіны позірк / Juste un regardСерыял. Драма, крымінал. Францыя. 2017 г. Рэжысёр: Людавік Кальбо - Жустэн (Ludovic Colbeau - Justin). Аўтары: Гарлан Кобэн (Harlan Coben) і Сіднэ Ґалёнд (Sydney Gallonde). У галоўных ролях: Віржыні Ледуаен (Virginie Ledoyen), Т’еры Нэвік (Thierry Neuvic). Адзіны позірк на стары фотаздымак перавярнуў жыццё Эвы Бафіс. На ім яна пазнала свайго мужа ў кампаніі незнаёмых людзей. Не паспеўшы атрымаць адказы на адны пытанні, яна сутыкаецца з новымі, бо Баст’ен раптоўна знікае сярод ночы, пакінуўшы дзяцей у прыгарадным гатэлі. Да пошукаў мужа далучыўся даўні знаёмец крімінальнік, чый сын загінуў у пажары пятнаццаць гадоў раней, і дзе ледзь не загінула сама Эва. Падзеі мінулага адбіваюцца ў цяперашнім і пагражаюць усёй ейнай сям’і.

Глядзі больш