Папуша (Papusza), м/ф

рэж. Еанна Кос - Краузэ (Joanna Kos - Krauze), Кшыштаф Краузэ (Krzysztof Krauze), 2013 г. , ПольшчаЖанчына, якая мела адвагу быць самою сабой. Першая цыганская паэтка, творы якой загучалі па - польску. Папуша што па - цыганску значыць "лялька" - успрымалася ў вялікай цыганскай сям’і як дзіўнае і легкадумнае дзяўчо, але жыццё Браніславы Вайс не было ані бесклапотным, ані поўным радасці ды смеху. У дзяцінстве яна самастойна навучылася чытаць ды пісаць - і ўжо гэтага было дастаткова, каб пачувацца чужою сярод менш пісьменных суродзічаў. Паэтычны талент Папушы быў адкрыты польскім перакладчыкам і паэтам Ежы Фіцоўскім. Малады даследнік па вяртанні ў Варшаву апублікаваў вершы цыганскае паэткі, а таксама выдаў працу аб жыцці вандроўнага народу. У выніку самыя цыганы абвінавацілі Папушу ў раскрыцці цыганскіх таямніцаў ды выракліся яе - гэтак і не змірыўшыся з адыходам кабеты ад традыцыяў. Самародны талент зрабіўся для Папушы адначасова і добраславеннем, і пракляццем.

Глядзі больш