От шчасце! (Un bonheur n’arrive jamais seul), м/ф

Гісторыя кахання дваіх парыжанаў - багемнага піяніста Сашы ды маці траіх дзяцей Шарлёт. Што можа лучыць настолькі розных людзей? Саша жыве сённяшнім днём - "без будзільніка, падаткаў і абцяжарвальных сувязяў", ненавідзіць дзяцей, вечарамі грае для душы ў джаз - клубе ды весяліцца ў кампаніі сяброў і 25 - гадовых дзевак на адную ноч. Жыццё Шарлёт цалкам занятае кар’ерай і гадаваннем дзяцей ад двух мужоў, апошні з якіх - халодны бізнес - магнат Ален Пош. Шарлёт цяпер працуе на яго і таму паслухмяна працягвае граць для бамонду ролю ягонае жонкі на выставах сучаснага мастацтва, якія яна ладзіць на грошы бізнесу Поша. Але прыходзіць каханне, і жыццё Сашы ды Шарлёт пачынае змяняцца... Ці да лепшага?рэж. Джэймз Ют (James Huth), 2012 г. , ФранцыяУ галоўных ролях: Сафі Марсо (Sophie Marceau), Ґад Эльмале (Gad Elmaleh).

Глядзі больш