Intermarium: Як казакi ВКЛ загубiлi

Сярод шматлікіх трагічных падзеяў XVII ст. у Еўропе вайна ўкраінскіх казакоў, маскоўскай і шведскай дзяржаваў з Рэччу Паспалітаю надалей невядомая, замоўчваецца ды моцна сфальшаваная гісторыкамі. Падзеі 1740–60-ых гг. закранулі мільёны людзей, змянілі мапу Украіны і падштурхнулі да зменаў у геапалітычнай структуры Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, дзе ў хуткім часе ўзмоцніцца Расейская імперыя і дагарыць Рэч Паспалітая. Актыўным удзельнікам і ахвяраю крывавага патопу сталася насельніцтва ВКЛ. Увесну 1654 г. пачалася вайна Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай, у якой немалое значэнне мела ўкраінскае казацтва. Яны актыўна выкарыстоўвалі ВКЛ у сваёй вайсковай і дыпламатычнай справе, бунтавалі сялянаў ды мяшчанаў, а таксама падбухторвалі расейскага цара, каб напасці на нашыя тэрыторыі. Царскія войскі вырушылі на беларускія землі, каб рабаваць, знішчаць і палоніць іх цягам 13 гадоў. І адную з галоўных роляў у гэтым адыграў 18-тысячны казацкі полк на чале з гетманам Іванам Залатарэнкам – асобаю, блізкаю да Багдана Хмяльніцкага.

Глядзі больш