Пачні зноў (Begin Again), м/ф

Легенда шоу - бізнесу Дэн трапіў у паласу няўдачаў і ў працы, і ў сямейным жыцці. Ґрэту, былую дзяўчыну рок - зоркі, ён сустракае ў вечар, якім яна сышла ад свайго хлопца, даведаўшыся пра ягоную здраду. Выпадковая сустрэча ў не найлепшую для абаіх часіну дае ім шанец пачаць спачатку. Яны пастанаўляюць разам запісаць альбом без грошай, прафесійных музыкаў і студыі. Іхнаю студыяй робіцца ўвесь Нью - Ёрк. рэж. Джон Карні (John Carney), 2013 г. , ЗШАУ ролях: Кіра Найтлі (Keira Knightley), Марк Руфалаў (Mark Ruffalo), Джэймз Кордэн (James Corden), Гэйлі Стайнфэлд (Hailee Steinfeld), Ясін Бэй (Yasiin Bey) і інш.

Глядзі больш