Невядомая Беларусь: Касцёл на крыжы, д/ф

13 траўня 1917 г. дзецям з’явілася Маці Божая Фацімская. І ў гэты ж дзень Уладзімір Ленін уехаў на кані ў касцёл Беззаганнага Зачацця ў Маскве. Такім чынам, менавіта гэты дзень стаўся пунктам адліку новай і страшнай эпохі бальшавізму, калі ў рэпрэсіях былі знішчаныя каля 100 мільёнаў чалавек. Рэпрэсіі закранулі ўсе пласты насельніцтва Беларусі, але мы хацелі б распавесці толькі пра адзін бок гэтае з’явы пра спробу знішчыць каталіцкі касцёл. Пра тых, хто пацярпеў у гэтай вайне. Пра звычайных людзей, якія баранілі сваіх ксяндзоў і свае касцёлы. Простымі словамі яны распавядаюць гісторыі, ад якіх па спіне бягуць мурашкі. Што адбывалася з касцёламі за савецкім часам? Чаму і як іх вынішчалі? І адкуль у людзях бралася смеласць супрацьстаяць сістэме?рэж. Кася Растоцкая, 2018 г. , Беларусь

Глядзі больш