Belsat Music LIVE

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live гучыць новы беларускі соўл гурт Dee Tree з чароўным вакалам беларускі з эфіопскімі каранямі Валерыі Дэле. Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госцем на буйных фэстах. Прагучаць песні, якія маюць увайсці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы творчы эксперымент у злучэнні соўл - музыкі з беларускай этнікаю.

Глядзі больш