Невядомая Беларусь: Вернікі, д/ф

За савецкім часам людзі абміналі пытанне, хто вернік, а хто не. Ведалі, што старыя кудысьці хадзілі. Бабуля магла патаемна хрысціць унука, пра што не ведалі бацькі. Гэта адбывалася ўжо па тым, як святары зведалі наўпроставы пераслед, а шмат якія святыні былі зачыненыя ды папросту знішчаныя. Ваяўнічая антырэлігійная прапаганда закрывала пытанне веры яшчэ ў зародку, калі, пачынаючы са школы, любую праяву рэлігійнасці ганілі і высмейвалі. Для пасадоўцаў сітуацыя была яшчэ больш складаная. Не зважаючы ні на што, хоць і ўпотай, але людзі захавалі веру ды сталіся сведкамі адраджэння царквы ўжо ў час гарбачоўскае перабудовы. Гісторыі чатырох герояў фільму - гэта добры прыклад асабістае шчырасці і свабоды сумлення, а таксама важны напамін нашчадкам пра духоўную трываласць. рэж. Ягор Сурскі, 2017 г. , Беларусь

Глядзі больш