Адзіны позірк (Juste un regard), серыял

Адзіны позірк на стары фотаздымак перавярнуў жыццё Эвы Бафіс. На ім яна пазнала свайго мужа ў кампаніі незнаёмых людзей. Не паспеўшы атрымаць адказаў на адныя пытанні, яна сутыкаецца з новымі, бо Баст’ен раптоўна знікае сярод ночы, пакінуўшы дзяцей у прыгарадным гатэлі. Да пошукаў мужа далучыўся даўні знаёмец - крымінальнік, чый сын загінуў у пажары пятнаццаць гадоў раней, і дзе ледзь не загінула самая Эва. Падзеі мінулага адбіваюцца ў цяперашнім і пагражаюць усёй ейнай сям’і. рэж. Людавік Кальбо - Жустэн (Ludovic Colbeau - Justin), 2017 г. , ФранцыяУ галоўных ролях: Віржыні Ледуаен (Virginie Ledoyen), Т’еры Нёвік (Thierry Neuvic).

Глядзі больш