Млын і крыж (The Mill and the Cross), м/ф

Фантазіі на тэму лёсу дзесяці персанажаў са знакамітага палатна Пітэра Брэгела - старэйшага "Дарога на Галгофу", у тым ліку Божае Маці, самога мастака ды антвэрпэнскага банкіра, калекцыянера твораў мастацтва Нікаляса Ёнхэлінка, на замову якога мастак стварыў некалькі карцінаў. Фонам стужкі праходзіць сярэдневяковая гісторыя Фландрыі, час, калі гэтая правінцыя была пад іспанскаю каронаю. У ролях: Рутхэр Гаўэр (Rutger Hauer), Майкл Ёрк (Michael York), Шарлат Рэмплінґ (Charlotte Rampling), Ёанна Літвін (Joanna Litwin), Дарота Ліс (Dorota Lis). рэж. Лех Маеўскі (Lech Majewski), 2011 г. , Швецыя - Польшча

Глядзі больш