Загадкі беларускай гісторыі: Віленскі беларускі музей. Знішчаны, бо беларускі

Калекцыі Беларускага музею пачалі збірацца каля 1906 г. найперш Іванам Луцкевічам. А адкрыццё адбылося ў 1921 г. , да якога Іван Луцкевіч не дажыў. У музеі захоўваліся ўнікальныя экспанаты, якіх няма ў сучасных беларускіх музеях, напрыклад кнігі Францыска Скарыны. Усё міжваеннае дваццацігоддзе Беларускі музей заставаўся цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця, гонарам віленскіх беларусаў. Ягоныя зборы перажылі нямецкую акупацыю ў надзейных схованках, але ў 1944 г. савецкая ўлада музей зліквідавала. Сёння беларусы ў Вільні рупяцца над ягоным аднаўленнем.

Глядзі больш