Дазіральнік (Le guetteur), крымінальная драма

Парыжскіх паліцыянтаў падчас аперацыі супраць рабаўнікоў банку атакуе снайпер - злодзеі ўцякаюць з месца злачынства. Камісар Матэі па ананімным тэлефанаванні арыштоўвае падазраванага стралка, аднак таму ўдаецца ўцячы. Камісар ідзе па слядах снайпера і даведваецца, што той вінны ў смерці ягонага сына падчас спецаперацыі ў Афганістане. Цяпер для камісара расследаванне робіцца асабістым. рэж. Мікеле Плячыда (Michele Placido), 2012 г. , Бельгія - Італія - ФранцыяУ ролях: Даньель Атэй (Daniel Auteuil), Мат’ё Касавіц (Mathieu Kassovitz), Алівіе Ґурмэ (Olivier Gourmet), Франсіс Рэно (Francis Renaud), Нікаля Брыянсон (Nicolas Briancon).

Глядзі больш