Невядомая Беларусь: Рэпрэсаваная архітэктура, д/ф

Па будынках беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага можна вывучаць розныя эпохі - дарэвалюцыйную, савецкую і нават сённяшнюю. Да рэвалюцыі як галоўны архітэктар Гомля ён прымаў замовы на праектаванне ў гарадах тагачасных Магілёўскай і Чарнігаўскай губерняў. З прыходам да ўлады бальшавікоў Шабунеўскі не эміграваў і працягнуў працаваць на карысць любімага Гомля. У пачатку 1930 - ых гг. творчасць і веды Шабунеўскага сталіся непатрэбныя савецкай уладзе, архітэктара рэпрэсавалі. Імя Шабунеўскага сцерлі са старонак горадабудаўнічай гісторыі, а ягоныя будынкі часта зносіліся ці перабудоўваліся да непазнавальнасці іншымі савецкімі архітэктарамі. Шмат якія будынкі Шабунеўскага ўваходзяць у спіс вядомых і найбольш значных архітэктурных помнікаў Беларусі. Але да сёння ў Гомлі няма ні вуліцы, названай у ягоны гонар, ні помніку архітэктару. рэж. Марыя Булавінская, 2019 г. , Беларусь

Глядзі больш