Беларускі свет

Вітаем у Мілане! так ветліва кажуць у гэтым горадзе, калі даведваюцца, што адбыўся крадзеж. Пасля таго, як у рэпарцёркі Беларускага свету Кацярыны Маркавец скралі там камеру, яна вырашыла зняць сюжэт пра тое, як не стацца ахвяраю злодзеяў. Каго і чаго варта баяцца ў сталіцы моднага шопінгу і дзе захоўваць самыя важныя рэчы распавядзе беларуска Юлія, якую дасюль у Мілане яшчэ ніхто не здолеў абкрасці. 2Прыехаўшы ў Канаду, Антон Варабей свой першы ровар знайшоў у прыдарожным рове. Адрамантаваў яго і пачаў ездзіць па Таронта. Гэтак пачаўся ягоны шлях да спартовай кареры. Цяпер у Антона тытул універсітэцкага чэмпіёна штату Антар’ё, а таксама ўдзелы і поспехі ў прафесійных гонках на дарогах Канады ды іншых краінаў. Пра беларуса, які ніколі не здаваўся і ўсяго дасягнуў цяжкой працай, у рэпартажы Рафала Андрасюка. 3Для яго два дні выходных гэта неверагодная колькасць часу, якую можна выкарыстаць для асабістага росту. Мікола Здрайкоўскі вучань сёмага класу з Беластоку, які ў сваім узросце думае пра далёкую будучыню. Адпачывае ў час дадатковых танцавальных і тэатральных заняткаў, а дзеля павышэння ведаў і рэалізацыі мары пра дарослае жыццё памяняў школу. Тут больш навукі, але і больш задавальнення, кажа Мікола. Рэпартаж Радэка Дамброўскага.

Глядзі больш