Чырвоная Горка, рэпартаж

Колькі гадоў Аляксандр дамагаецца ад мясцовых уладаў дазволу паставіць новую хату побач са старою, вугал якой абрынуўся з дняпроўскае кручы. Аднак улады дазволу не даюць, спасылаючыся на санітарныя нормы і правілы. Яны прапануюць Аляксандру пакінуць родны бераг і пераехаць у гарадскую кватэру. Аляксандр з’язджаць адмаўляецца. Ён пастанавіў застацца, бо верыць у сваё права жыць тут надалей разам са сваймі вернымі сябрамі - Зінкаю, Тосяю, Сняжанаю, Байкалам і Кандратам. 2019 г. , Беларусь

Глядзі больш