Невядомая Беларусь: Мы жылі ў гета, д/ф

Калі ведаеш, што кожная трэцяя ахвяра Другое сусветнае вайны ў Беларусі - яўрэй, гэта прымушае па - новаму ўспрымаць наратыў вайны ў нашай гісторыі. Калі ўсведамляеш, што дастатковаю падставаю для знішчэння чалавека была нацыянальная прыкмета, пачынаеш іначай глядзець на панятак нацыянальнасці ўвогуле. Героі фільму - былыя вязні Менскага гета, якія дзецьмі перажылі Галакост. Нягледзячы на зазнаную траўму, яны падзяліліся сваймі ўнікальнымі ўспамінамі. рэж. Ягор Сурскі, Беларусь 2018 г.

Глядзі больш