Чужынец у раі (Stranger in Paradise), д/ф

На Сіцыліі ўцекачы з Афрыкі ды Азіі наведваюць заняткі з настаўнікам, які распавядае ім пра шматгранную Еўропу, жыццё ў Старым Свеце і тое, як мае праходзіць працэс асіміляцыі. Настаўнік умела выбірае факты, якія абуджаюць у студэнтах моцныя эмоцыі, задае ім праніклівыя пытанні. Адказы на пытанні вырашаць, каму з іх дадуць палітычны прытулак. Чужынец у раі балансуе на мяжы дакументальнага кіно і фікцыі. Размовы паміж прадстаўніком Захаду ды імігрантамі адлюстроўваюць тэндэнцыі сучасных публічных дэбатаў у Еўропе наконт людзей, якія грукаюць у нашыя дзверы ў надзеі на паляпшэнне жыцця. рэж. Хіда Гэндрыкс (Guido Hendrikx), 2016 г. , Нідэрланды

Глядзі больш