На досвітку (Vor der Morgenröte), м/ф

Штэфан Цвайґ, як і сотні іншых еўрапейцаў, напярэдадні Другое сусветнае вайны бяжыць са Старога Свету - спачатку ў Вялікую Брытанію, потым у ЗША. Аднойчы дарогаю ў Буэнас - Айрэс на сусветную канферэнцыю ПЭН - клубу ён спыняецца ў Бразіліі - яна ашаламляе яго сваёй прыродаю, людзьмі, ладам жыцця. Цяпер Цвайґ разам са сваёй новаю жонкай і сакратаркаю безупынна падарожнічае з Нью - Ёрку ў Рыа - дэ - Жанэйра ды назад, праз усю Паўднёвую Амерыку. Але больш за вандроўкі яго вымотваюць штодзённыя клопаты пра сяброў і калег, якія засталіся ў ахопленай вайной Еўропе. Нарэшце ён селіцца ў бразільскім мястэчку Пэтропулісе. І хоць Цвайґу даспадобы новае жыццё ва ўтульным доме, душа ягоная засталася на радзіме. рэж. Марыя Шрадэр (Maria Schrader), 2016 г. , Аўстрыя - Нямеччына - Францыя

Глядзі больш