Беларускі свет

1У Варшаве, на 90 - м годзе жыцця памёр Юры Туронак. Гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, ментар некалькіх пакаленняў беларусаў. Паніхіду за душУ памерлага адслужылі ў грэка - каталіцкай царкве айцоў базылянаў. Спачыў спадар Туронак на Варшаўскіх праваслаўных могілках. 2Працяг успамін пра Юрыя Туронка. Госць у студыі прафесар гісторыі Беластоцкага ўніверсітэту Алег Латышонак. 3Неад’емная частка традыцыяў праваслаўных беларусаў з Падляшша святкаванне Шчодрага, ці Багатага вечара, то бок прывітанне Новага года паводле юліянскага календарА. Ноч з трынаццатага на чатырнаццатага студзеня сотні людзей правялі на гучных балях і танцульках. А тысячы, якія засталіся ўдома, слухалі адмысловыя канцэрты на беларускім радыё Рацыя і польскім радыё Беласток.

Глядзі больш