Rumble: Індзейцы, якія разгайдалі свет (Rumble: The Indians Who Rocked the World), д/ф

Гісторыкі музыкі, крытыкі, сябры ды сваякі апавядаюць пра вялікіх музыкаў ХХ ст. індзейскага паходжання, чыя творчасць паўплывала на шмат якія музычныя кірункі. Творцы, іхныя бацькі, дзядулі ды бабулі зазналі пераслед і расавую дыскрымінацыю з боку белых эмігрантаў. Індзейская музыка наагул была пад забаронаю, здавалася, яна паступова знікне, зробіцца гісторыяй. Аднак этнічная музыка здолела захавацца і праз творчасць выбітных музыкаў выявілася ў сучаснай музычнай культуры. рэж. Кэтрын Бэйнбрыдж (Catherine Bainbridge), 2017 г. , ЗША

Глядзі больш