Супернік (L’adversaire), драма

Галоўны герой стужкі жыве падвойным жыццём. У вачах сям’і і знаёмых ён паспяховы кардыёлаг. Насамрэч жа зарабляе махлярствам і не працаваў ані дня. Калісьці ён пабаяўся прызнацца, што яго выключылі з універсітэту. Адная хлусня пацягнула за сабою наступную, і ўжо амаль 20 гадоў ён прыкідваецца іншым чалавекам. Стоячы на парозе выкрыцця, ён забівае жонку, дзяцей і бацькоў. У ролях: Даньель Атэй (Daniel Auteuil), Жэральдын Пэляс (Graldine Pailhas), Франсуа Клюзэ (Franois Cluzet), Эманюэль Дэвос (Emmanuelle Devos). рэж. Ніколь Гарсья (Nicole Garcia), 2002 г. , Францыя - Іспанія - Швейцарыя

Глядзі больш