Беларускі свет

1Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак дваццатага і дваццаць першага стагоддзя большасць жыцця правяла на чужыне у Даніі, Францыі ды Іспаніі, а апошнія гады у Канадзе. Старшыня Рады БНР дала эксклюзіўнае інтэрв'ю нашай здымачнай групе ў Таронта. 2Анастасія Казубоўская - Пэле усё жыццё марыла стаць мараком, а дакладней марачкаю. Пасля трох курсаў юрфаку ЕГУ яна паехала вучыцца ў французскі Нант. Там не толькі напісала доктарскую дысертацыю аб марскім праве ды сустрэла сваё каханне, але таксама паслужыла ў французскім флоце. Даслужыўшыся, нарэшце да пасады ў Міжнароднай арганізацыі працы ў швейцарскай Жэневе. Штотыдзень на працу Наста лятае...з партугальскага Лісабону. 3У Талліне дзеіць Звяз беларусаў Эстоніі, якім кіруе Ніна Савінава нарадзІнка вёскі Лукава на Палессі. Асацыяцыя гуртуе вакол сябе мясцовых беларусаў і прэзентуе нашую культуру эстонцам, а нават ладзіць оперныя інсцэнізацыі на аснове твораў сусветна вядомых маэстра.

Глядзі больш