Belsat Music LIVE

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live Лера Яскевіч, 19 - гадовая спявачка, якая мае больш як паўмільённую аўдыторыю. Лера здабыла сабе славу як відэаблогерка і выканаўца чужых гітоў, а цяпер спявае ўласныя песні, рыхтуе альбом і дае канцэрты ў Беларусі, Украіне ды Расеі. У размове з вядучаю Міраю Шульц яна распавядзе, як рэагуюць аўтары на ейныя кавэры, чым яе кранае беларуская мова і што яе найбольш уразіла падчас канцэртавых тураў. У жывым сэце Лера выканае аўтарскія кампазіцыі, а таксама ўпершыню жыўцом заспявае беларускую версію песні Дэйвіда Боўі разам з Пятром Клюевым.

Глядзі больш