Чысцільшчыкі (The Cleaners), д/ф

Схаваная індустрыя, пра якую мала хто ведае, але праца якой датычыць фактычна кожнага з нас. Штодня кожную хвіліну на "YouTube" заліваюць 500 гадзінаў відэаматэрыялу, 450 тыс. допісаў публікуюць у "Twitter’ы" ды 2, 5 млн паведамленняў - у "Facebook’у". Сузаснавальнік апошняга, Марк Цукербэрг, паабяцаў аднойчы, што "Facebook" будзе свабодна дзяліцца ўсім з усімі, але выявілася, што гэта не так. Інтэрнэт не такі нейтральны, дэмакратычны і свабодны, як мы прызвычаіліся думаць. Тысячы мадэратараў у Філіпінах штодня пастанаўляюць, што трапіць, а што не трапіць у сацыяльныя сеткі. Вы пабачыце кулісы, наступствы і ахвяраў ўэб - цэнзуры, якая ёсць ідэальным інструментам кантролю за рэчаіснасцю. рэж. Ганс Блёк (Hans Block), Морыц Рызэвік (Moritz Riesewieck), 2018 г. , Нямеччына - Бразілія - Італія - ЗША

Глядзі больш