Чалавек-дэльфін (Dolphin Man), д/ф

Вы перанесяцеся ў свет легенды фры - дайвінгу Жака Маёля. З архіўных матэрыялаў, інтэрв’ю з сябрамі і калегамі ды ўласных нататак Маёля паўстае ўражальны партрэт "французскага дэльфіна" - першага чалавека, які без акваланга спусціўся пад ваду на глыбіню 100 метраў. Ягоныя погляды на акіян, чалавека і дачыненні паміж імі паўплывалі на мноства людзей, натхніўшы Люка Бэсона на стварэнне культавага фільму. рэж. Лефтэрыс Харытас (Lefteris Charitos), 2017 г. , Францыя

Глядзі больш