Жыве Францыя! (Vive la France), м/ф

Наваспечаныя тэрарысты Музафар і Фэруз - у мінулым вясковыя пастухі з нікому не вядомай цэнтральнаазіяцкай краіны Табулістан - ляцяць у Францыю, каб узарваць Эйфелеву вежу. За выкананне гэтай ганаровай місіі, мэта якой - праславіць на ўвесь свет Табулістан, сын табульскага Правадыра спачатку абяцае будучым камікадзэ ісламскі рай з усялякімі прыемнасцямі, а потым папросту пагражае забойствам бацькі Музафара... У галоўных ролях: Хасэ Ґарсія (Jose Garcia), Мікаэль Юн (Michal Youn), Ізабэль Фюнаро (Isabelle Funaro), Ары Абітан (Ary Abittan). рэж. Мікаэль Юн (Michal Youn), 2013 г. , Францыя

Глядзі больш