І-тым (E-team), д/ф

рэж. Кейці Шэвінні (Katy Chevigny) і Рос Каўфмэн (Ross Kauffman), 2014 г. , ЗША"Human Rights Watch" - адная з найбольш кампетэнтных праваабарончых арганізацыяў у свеце. Яе рапарты, вядомыя дакладнасцю ды аб’ектыўнасцю, асуджаюць парушэнні правоў чалавека не толькі там, дзе пануюць жорсткія дыктатары, але і ў краінах "старое дэмакратыі". Група экспертаў, што ў крызісныя моманты даследуе свежыя сляды на месцы злачынстваў, апытвае сведкаў і збірае рэчавыя доказы неаднаразова з пагрозаю ўласнаму жыццю. Чацвёрка адважных актывістаў наведвае новыя месцы канфліктаў - спадзеючыся, што выкрыццё шакавальнае праўды ўрэшце прымусіць міжнародную супольнасць дзеяць.

Глядзі больш