Кіберпенсіянеры (Cyber seniors), д/ф

Гумарыстычны цёплы аповед пра людзей сталага веку, якія спазнаюць сакрэты інтэрнэту. Праваднікамі ў не вядомым ім свеце выступаюць маладзёны, якія цярпліва адкрываюць перад старымі магчымасці сеціва. Нягледзячы на пачатковыя цяжкасці, героі з часам знаходзяць шторазу цікавейшыя ідэі, як выкарыстаць свае ўменні. Шмат каму гэта дае магчымасць сталага кантакту з блізкімі, нехта пачынае запісваць парады ў "YouTube’е", а некаторыя ствараюць свой першы ў жыцці відэакліп. рэж. Сэфран Кэсадэй (Saffron Cassaday), 2014 г. , Канада - ЗША

Глядзі больш