Кожны з нас (ток-шоу): Хатні гвалт

Ёсць звесткі, што кожны дзень у штотрэцяй беларускай кватэры ці муж б’е і абражае жонку, ці жонка метадычна прыніжае мужа, ці бацькі катуюць дзяцей. Маштаб хатняга, або сямейнага гвалту настолькі сур’ёзны, што з гэтым хоць раз, але сутыкаўся кожны беларус. Калі не ў сваёй сям’і, то ў сям’і суседзяў за сцяною. Кожны год у міліцыю паступаюць звесткі пра 180 тысячаў сямейна - побытавых канфліктаў. 50 тысячаў чалавек прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці, 2500 - да крымінальнай. Паводле статыстыкі, са ста выпадкаў хатняга гвалту 86 здзяйсняе мужчына, 14 - жанчына. Больш за 80 % хатняга гвалту адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення. Калі мы рыхтавалі гэтую праграму, шмат хто з патэнцыйных гераінь пабаяліся адкрыта распавесці пра сваю праблему ў студыі. А абмяркоўваць гэта неабходна.

Глядзі больш