«Букаландыя» («Bukolandia»), мультсерыял для дзяцей

Букаландыя – гэта горад-краіна, размешчаная... на дрэве. Па тоўстых галінах бягуць вуліцы, абапал якіх – дамкі, гнёзды і дуплы мясцовых жыхароў. Тота, Вядзёрак, Элізар, Ківак і Зэмбуля занятыя сваймі будзённымі клопатамі. Але ж аднойчы каля незвычайнага дрэва з’яўляецца чужынец. Вялікі і няўклюдны, ён вельмі адрозніваецца ад жыхароў Букаландыі. Спачатку яны ставяцца да яго стрымана, нават з недаверам, але неўзабаве даведваюцца, што чужынец, Бульбэр, шукае сяброў.

рэж. Лешэк Марэк Ґалыш (Leszek Marek Gałysz), 1997–2006 гг., Польшча

Cерыя