Пра нас

Міжнароднае падтрыманне


У студзені 2012 года амерыканскі прэзідэнт Барак Оўбама падпісаў Акт аб дэмакратыі ды правах чалавека ў Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act). Дакумент вызначае прыярытэты амерыканскай палітыкі ў дачыненні Беларусі, адным з якіх стала падтрыманне электронных медыяў, што працуюць на беларускай мове, у тым ліку тэлебачання «Белсат».

Еўрапейскі Парламент у шматлікіх сваіх рэзалюцыях заклікаў Еўразвяз падтрымаць «Белсат». 20 студзеня 2011 года Еўрапейскі Парламент звярнуў асаблівую ўвагу на дапамогу незалежным беларускім медыям, у тым ліку «Белсату», праграмы якога транслююцца з Польшчы. Еўрадэпутаты звярнулі ўвагу Еўрапейскай Камісіі на неабходнасць «падтрымаць фінансавымі і палітычнымі сродкамі намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці ды няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, якія папулярызуюць дэмакратыю і супрацьстаяць рэжыму». Рэзалюцыя змяшчае таксама заклік да Еўрапейскай Камісіі прыпыніць супрацу з беларускімі дзяржаўнымі медыямі ды дапамогу ім.