Лукашэнка папярэдзіў, што Дня Волі на стадыёне «Дынама» не будзе


Кіраўнік Беларусі падчас «Вялікай размовы» заявіў, што не дазволіць ладзіць Дзень Волі на стадыёне «Дынама». Паводле яго, гэта не месца для гэткай імпрэзы.

«Сходу не будзе. Гэта чуюць усе, хто будзе прымаць пастанову. Збірайцеся і праводзьце, навошта вы ўлазіце на стадыён? Гэта асабістая абраза для мяне.

Ведаеце, колькі я ўклаў у рэканструкцыю, націскаючы на прадпрымальнікаў, бюджэт, каб падрыхтаваць усё да Еўрапейскіх гульняў. Хочам усяму свету паказаць Беларусь, а вы ўжо ірвяцеся туды.

У нас ёсць месца для правядзення такіх акцыяў. Не крыўдуйце, але на стадыёне гэтага не будзе. Мэр гэта чуе. Не марнуйце нерваў, не ідзіце на канфрантацыю, бо ў сілу гэтага пачнуцца нейкія рухі».

«Давайце збірайцеся на Бангалоры!» – прапанаваў ён.

Цалкам сачыць за «Вялікай размовай» можна ТУТ.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў