На Кастрычніцкай плошчы адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі




Увечары 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрыманне палітычных зняволеных.

Грамадскія актывісты трымалі ў руках расцяжку з надпісам «Свабоду палітзняволеным». Праваахоўнікі здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэа. Ніводнага ўдзельніка акцыі не затрымалі.

Апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца, які анансаваў правядзенне акцыі ў сваім «Fасebook’у», затрымалі побач з ягоным домам.

Абноўлена
У Менску затрымалі Паўла Севярынца
2019.02.26 16:57

Тры дні таму Павел Севярынец заявіў аб акцыі падтрымання Святаслава Барановіча, які падчас аднаго з «Маршаў дармаедаў» супраць Дэкрэту № 3 пачаў абараняць удзельнікаў ад невядомых. Невядомыя аказаліся міліцыянтамі. За ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў Барановіч атрымаў тры гады калоніі. Нядаўна яго перавялі ў турму – нібыта за «парушэнні рэжыму».

«Калі Лукашэнка хоча праводзіць у Беларусі “Еўрапейскія гульні” – няхай вызваляе палітзняволеных», – напісаў у сваім «Fасebook’у» Павел Севярынец, анансуючы акцыю.

Паводле беларускага грамадскага форуму «Свабоду палітвязням», цяпер у Беларусі 8 палітзняволеных:

«Справа антыфашыстаў»

Іншыя палітвязні

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў