Дзяржаўнае агенцтва belta.by паведаміла, што Ігар Карпенка атрымаў вымову ад кіраўніка Беларусі.
Міністра пакаралі за «непрыманне належных захадаў арганізацыі бяспечных умоваў знаходжання дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».
Нагадаем, што 11 лютага ў СШ № 2 у Стоўбцах школьнік зарэзаў нажом настаўніцу і навучэнца гэтай школы.
На наступны пасля трагедыі дзень Аляксандр Лукашэнка загадаў «на ўсю катушку» спытаць з міністра адукацыі.