Дэбаты на «Белсаце»: «Аляксандр Лукашэнка сам рыхтуе рэвалюцыю»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/vlLsUceLPkg”][vc_column_text]У апошняй праграме з цыклу палітычных дыскусіяў, прысвечаных палітычнай кампаніі «Выбары-2015» у Беларусі, гутарка вядзецца пра магчымасць рэвалюцыі ды найбліжэйшыя перспектывы для нашай краіны.

Палітычная кампанія «Выбары-2015» трывала практычна некалькі месяцаў. Па-рознаму можна ацэньваць палітычную актыўнасць у Беларусі ў гэты час, але тым не менш застаецца фактам, што перад беларусамі ўздымаліся важныя пытанні, грамадзяне шукалі на іх адказы, палітыкі сустракаліся з выбарцамі, спрачаліся паміж сабой, былі нават разборкі і абвінавачанні ўнутры апазіцыі.

У апошняй праграме з цыклу «Дэбатаў» «Белсат» падсумоўвае сёлетнюю перадвыбарчую палітычную кампанію.

Госці гэтага выдання «Дэбатаў»: журналіст «Еўрарадыё» Алесь Пілецкі, эканаміст Зміцер Крук, палітычны аналітык БелаПАН Аляксандр Класкоўскі і палітолаг Сяргей Нікалюк.

Спадар Нікалюк адзначыў, што ў пачатку выбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі выразна відаць страх перад рэвалюцыяй.

«Там упрост пра гэта сказана: калі не мой (Аляксандра Лукашэнкі – рэд.) шлях, то шлях рэвалюцыі. Усе яго высілкі скіраваныя на перадухіленне рэвалюцыі. Адсюль такая папулярнасць слова стабільнасць, якая мае супрацьстаяць рэвалюцыі», – адзначыў адмысловец.

На думку Сяргея Нікалюка, Аляксандр Лукашэнка сам рыхтуе рэвалюцыю сваймі дзеяннямі, а ў першую чаргу – неадэкватнасцю. У адказ на цяжкасці ў эканоміцы ўлады прапанавалі ўзмацніць дысцыпліну, нагадаў знаўца.

«Аляксандр Рыгоравіч – ахвяра сваіх поспехаў у 90-ых гадах. Таму задача апазіцыі сёння – рыхтавацца да рэвалюцыі. Не рыхтаваць яе, а рыхтавацца да яе, каб не атрымалася як у 90-ыя гады, калі насамрэч адбылася рэвалюцыя ў грамадстве, а высветлілася, што яны да гэтага не гатовыя», – заўважыў спадар Нікалюк.

Паводле яго, такія ўлады, якія кіруюць цяпер у Беларусі, змяняюцца толькі праз рэвалюцыю.

Пакуль ёсць рэсурсы, то гэтыя ўлады будуць дастаткова кансалідаваныя. Праблемы пачынаюцца тады, калі заканчваюцца рэсурсы, дадаў адмысловец.

«Паглядзеўшы на Расею, якая больш адкрытая, мы бачым, як пачалася барацьба ўнутры кланаў, калі скараціўся рэсурсны пірог. У Беларусі ідзе тое ж самае, толькі мы гэтага не заўважаем. Людзі выйдуць на вуліцу не дзеля таго, каб аслабіць улады«ё. Спачатку аслабяцца ўлады, а потым людзі выйдуць на вуліцу – так было падчас Перабудовы, так было і раней», – адзначыў эксперт.

Паводле спадара Нікалюка, менавіта ў пошуках гэтак патрэбных рэсурсаў Лукашэнка ездзіць па свеце і праводзіць разнастайныя спатканні.

Больш – глядзіце ў відэаматэрыяле.

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 1. Якім чынам сёлетнія выбары зменяць нашае жыццё?

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 2. Эканоміка

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.3. Беларусь і знешнепалітычная сітуацыя ў рэгіёне

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.4. Дзмітрыеў: На акцыю супраць расейская авіябазы Караткевіч ніхто не запрасіў, але мы далучымся

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 5. Дэбаты на «Белсаце»: Таццяну Караткевіч запыталі пра ейных ворагаў, саюзнікаў і сексуальныя меншасці

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў