Восем еўрапейскіх краін прызналі Гуаідо легітымным прэзідэнтам Венесуэлы


Аўстрыя, Вялікая Брытанія, Германія, Данія, Іспанія, Партугалія, Францыя і Швецыя прызналі спікера парламента Венесуэлы Хуана Гуаідо выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны, перадае Reuters.

Раней еўрапейскія краіны паабяцалі прызнаць Гуаідо прэзідэнтам, калі Нікаляс Мадура сам не прызначыць перавыбары кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым Еўразвяз не змог прыняць агульную заяву аб прызнанні Гуаідо, як абяцаў, таму што Італія і шэраг іншых краін наклалі на яго вета.

Hавiны
Беларускі варыянт для Венесуэлы? РФ прапаноўвае пасярэдніцтва паміж Мадура і Гуаідо
2019.01.25 19:41

23 студзеня Хуан Гуаідо абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта, ягоную легітымнасць адразу прызналі ЗША і большасць краін Лацінскай Амерыкі. Расея і Кітай падтрымліваюць прэзідэнта Мадура.

Афіцыйны Менск заявіў, што «Венесуэла сама можа справіцца з цяжкасцямі, без умяшання звонку».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў