Памёр Васіль Сёмуха. Ён пераклаў Біблію на беларускую мову


У 83 гады памёр перакладчык Васіль Сёмуха, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.

З нямецкай Васіль Сёмуха перакладаў творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Гофмана, Грымельсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда; з польскай – Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю; з латышскай мовы – Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса.

«Шмат людзей ужо чыталі яго, і таму я магу казаць аб перакладзе «Фаўста», як аб перакладзе высокамастацкім, выключна-дакладным, паэтычным. Гэта сам Гётэ і, у той жа час, Гётэ, які, нібыта, напісаў сваю вялікую паэму па-беларуску», – напісаў у 2016-м пра пераклад Гётэ ў выкананні Сёмухі даследчык літаратуры Сяргей Шапран.

Перакладам Бібліі Васіль Сёмуха займаўся 14 гадоў.

За перакладніцкую дзейнасць яго ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй». Васіль Сёмуха быў лаўрэатам дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, а таксама атрымаў вышэйшую ўзнагароду Латвіі «Ордэн Трох Зорак».

Васіль Сёмуха перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай.

Творы ў перакладзе Васіля Сёмухі можна пачытаць ТУТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў