Нашчадкі палякаў паміраюць за Украіну: маці шукае зніклага сына


Маці шукае сына

Маці шукае сына. Сын знік пад Ілавайскам. Ці дапамаглі ёй у пошуках?Нашы карэспандэнты паразмаўлялі з салдацкай мамай Ядвігай Лазіньскай.

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 1 lutego 2019

22-гадовы Андрый, сын полькі з Дняпра Ядвігі Лазіньскай, загінуў падчас баёў на ўсходзе краіны. «Што здарылася з маім дзіцем?» – пытаецца жанчына, і ў яго пошуках яна дабралася нават да сепаратыстаў.

У канцы жніўня 2014 года ў ваколіцах Ілавайску ўкраінскія падраздзяленні былі акружаныя сіламі сепаратыстаў і арміі Расейскай Федэрацыі – апошнія былі ў большасці. Украінцам прапанавалі ўмовы для выхаду з акружэння, але 29 жніўня 2014 года, насуперак дамоўленасцям, расейскія ваенныя адкрылі агонь па калонах украінскіх жаўнераў.

Паводле ацэнак ўкраінскага боку, у Ілавайску загінулі 366 украінцаў, 158 да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак. Сярод іх – сын Ядвігі, 22-гадовы Андрый, які пайшоў у войска ўсяго за некалькі месяцаў да гэтага.

Ядвіга Лазінская падкрэслівае, што нягледзячы на ​​ўкраінскае грамадзянства, яна лічыць сябе полькай, і гэта праз сантымент да Польшчы сын носіць яе прозвішча, а не мужа.

– Бабуля і дзядуля былі палякамі, якіх вір гісторыі закінуў ва Украіну. Мне здавалася, што з польскім прозвішчам Андрыю будзе прасцей пабудаваць будучыню ў Польшчы. На жаль, гэтага не здарылася, – уздыхае жанчына.

Раней «Белсат» таксама распавядаў гісторыю загінулага нашчадка палякаў – расстралянага ў палоне Ігара Бранавіцкага (глядзіце відэа ніжэй):

Што здарылася з маім дзіцём?

У апошні раз сын патэлефанаваў ёй з невядомага нумара праз некалькі дзён пасля бітвы. Ён сказаў, што знаходзіцца ў палоне ў сепаратыстаў.

– Гэта быў наш апошні кантакт. Пасля гэтага ягоны след страціўся. Раптам яго імя перастала з’яўляцца ў спісе палонных для абмену. Што здарылася з маім дзіцем? – пытаецца жанчына.

Згодна з украінскім заканадаўствам, праз тры гады пасля знікнення мяркуецца, што салдат загінуў, нават калі ёсць прыкметы таго, што ён знаходзіцца ў палоне. Тым не менш, Ядвіга пастаянна змагаецца ў судах за тое, каб яе сына разглядалі як ваеннапалоннага.

– Калі я пагаджуся з тым, што ён мёртвы, яго ніхто не будзе шукаць. І я ведаю выпадкі, калі зняволеных знаходзілі ў турмах Данецка і Луганска, хоць ніхто не верыў, што яны яшчэ жывыя, – кажа жанчына. – Няма доказаў таго, што мой Андрэй быў забіты. Я не прызнаю яго мёртвым, пакуль не ўбачу цела з вынікам тэста ДНК, – кажа Лазінская.

Андрый Лазінскі знік у жніўні 2014 года

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі Міжнароднага Чырвонага Крыжа, у выніку канфлікту ў Данбасе загінулі больш за 1500 чалавек з абодвух бакоў баявых дзяенняў.

– Ва Украіне не было створана ані воднага рэестру зніклых без вестак. Няўрадавыя арганізацыі спрабуюць дапамагчы, але іх базы дадзеных часта не супадаюць. Яны падаюць сем’ям супярэчлівую інфармацыю, – кажа Аліна Паўлюк, ўкраінская экспертка па правах чалавека і юрыстка Украінскай прававой кансалтынгавай групы.

Затрымаліся ў пустэчы – ні жывыя, ні мёртвыя

Паўлюк каардынавала юрыдычную дапамогу семʼям жаўнераў пасля Ілавайскай бітвы, а цяпер працуе з пракуратурай Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Яна кажа, што ўкраінскі бок да гэтага часу атрымлівае непацверджаную інфармацыю пра ўкраінцаў, неафіцыйна зняволеных у турмах у акупаваных сепаратыстамі раёнах.

– Гэта людзі, якія захраснулі ў пустаце – ні жывыя, ні мёртвыя. Іх семʼі працягваюць змагацца з наступствамі адсутнасці юрыдычных рашэнняў. Гаворка ідзе, напрыклад, аб падзеле маёмасці або тым факце, што дзеці не могуць выехаць за мяжу без згоды іх бацькі. Гэта азначае, што семʼям прасцей прызнаць у судзе зніклых без вестак забітымі, чым змагацца з бюракратыяй. Нягледзячы на ​​гэта, яны ўсё яшчэ не губляюць надзеі, – кажа Паўлюк.

Трагічны вынік прававога хаосу ў тым, што маці і жонкі жаўнераў самі спрабуюць перасекчы лінію фронту, каб адшукаць зьніклых на тэрыторыі сепаратыстаў. Ядвіга Лазінская таксама адправілася ў такое падарожжа.

«Я размаўляла з сепаратыстамі. Камандзір аддзялення, які ўзяў у палон Андрыя, пацвердзіў, што бачыў яго жывым. Самі сепаратысты выказалі здагадку, што яго могуць дзесьці да гэтага часу ўтрымліваць», – кажа маці Андрыя.

ВИДЕО
Потомки поляков умирают за Украину. Их семьи просят посольство Польши о помощи
2019.01.28 18:00

Моніка Андрушэўска/PAP, cez/ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў