Падпісаны Томас вернецца ва Украіну з Канстанцінопаля цягам дня


Томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы Украіны падпісаны ўсімі членамі сінода Канстанцінопальскага патрыярхату. Гэтага патрабавала працэдура афармлення дакумента, і цяпер ён атрымаў свой канчатковы выгляд, гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Свае подпісы на пергаменце паставілі ўсе 12 членаў Свяшчэннага сінода першай па значэнні праваслаўнай царквы свету. Сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў Томас для Украіны яшчэ 5 студзеня, а цяпер дакумент канчаткова аформлены.

Паводле інфармацыі крыніц ТСН, ужо цягам содняў скрутак вернецца ва Украіну. Зрэшты, ці будзе ён выстаўлены для агляду, або Томас адразу ж схаваюць у архівах – пакуль не вядома.

5 студзеня Сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў Томас, якім прадставіў незалежны статус Праваслаўнай Царквы Украіны, аб стварэнні якой было абвешчана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года. РПЦ не прызнала рашэння аб наданні аўтакефаліі і заклікала сваіх вернікаў не маліцца ў храмах Канстанцінопальскага патрыярхату.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў