Памёр гісторык Юры Туронак


У Варшаве 2 студзеня на 90-м годзе жыцця памёр гісторык Юры Туронак. Пра гэта паведамляюць ягоныя знаёмыя.

Сумная навіна з Варшавы. Юрка Грыбоўскі напісаў, што сёння зранку памёр Юры Туронак.

Opublikowany przez Natallę Hardziyenką Środa, 2 stycznia 2019

Юры Браніслававіч Туронак нарадзіўся 26 красавіка 1929 году ў Дукштах у Віленскім ваяводстве ў Польшчы. Ягоны бацька – вядомы заходнебеларускі палітычны дзеяч Браніслаў Туронак.

Скончыў Галоўную школу планавання і статыстыкі ў Варшаве. З пачатку 1960-х займаўся гістарычнымі даследаваннямі: вывучэннем беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя, беларуска-польскіх дачыненняў у ХХ стагоддзі. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысертацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».

Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне», «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі», «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай», «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем», «Людзі СБМ».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў