«Саюз двух народаў адбыўся». Лукашэнка павіншаваў Пуціна


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Новым годам і Калядамі.

«У надыходзячым годзе мы адзначаем знамянальную дату – дваццацігоддзе з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Беларусь і Расея прайшлі няпросты шлях, але сёння з упэўненасцю можна казаць аб тым, што саюз двух народаў адбыўся», – гаворыцца ў віншаванні.

У тэлеграме кіраўнік Беларусі выказаў перакананне, што далейшая карпатлівая праца па захаванні нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, заснаваная на глыбокім даверы і павазе, надасць сур’ёзны імпульс развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін.

«Воля беларусаў і расейцаў да яднання, як і раней, будзе служыць трывалай падставай для інтэграцыйнага будаўніцтва, шматпланавай супрацы і фармавання агульнай найноўшай гісторыі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Раней Уладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку і беларусаў. У тэлеграме Пуцін заявіў, што расейска-беларуская супраца плённа развіваецца ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах.

«Перакананы, што далейшае ўмацаванне адносінаў стратэгічнага партнёрства паміж Расеяй і Беларуссю ў поўнай меры адпавядае інтарэсам нашых брацкіх народаў», – гаворыцца ў віншаванні расейскага лідара.

ДД

Стужка навінаў