Шуневіч патлумачыў, каго ён называе «дзіравымі»


Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч стаў чарговым госцем Марата Маркава ў праграме «Нічога асабістага» на АНТ. Анонс праграмы быў размешчаны ў інтэрнэце. У скароце былі адзначаны асноўныя тэмы для размовы.

«Калі ў пашукавік забіваеш прозвішча Шуневіч, заўсёды выскоквае цэлы набор спасылак: НКУС, ЛГБТ, мотапарад, байкеры. І гэта вельмі неўласціва чыноўнікам, а тым больш міністрам, калі яны становяцца ньюсмейкерам і не баяцца гэтыя падзеі каментаваць», – распачаў праграму Марат Маркаў.

Шуневіч патлумачыў, што яго ведамства стаіць на варце не толькі законнасці, але нават і маральнасці.

«МУС вельмі спецыфічная, як я цяпер ужо разумею, арганізацыя, якая не толькі ахоўвае правапарадак і абараняе людзей. Вазьму на сябе смеласць, калі скажу, што гэта міністэрства ў вялікай ступені абараняе інстытут маральнасці дзяржавы. Менавіта такі падыход не тое што дазваляе мне, а нават загадвае некаторыя ўнутраныя сітуацыі каментаваць, зыходзячы з свайго досведу, адукацыі, жыццёвага шляху і г.д»., – адзначыў Ігар Шуневіч.

Кіраўнік сілавога ведамства працягнуў і далей адказ на пытанне журналіста дзяржаўнага ТБ.

«Я пачну рэзка: існуе пэўная катэгорыя грамадзянаў, прабачце мяне за, можа быць, пэўны слэнг, але гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя. Я іх называю дзіравымі. Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, якія прыродай не прадугледжаны, некаторыя гэтыя адтуліны выкарыстоўваюць не па прызначэнні, некаторыя – сапраўдная дзірка, у адукацыі, у выхаванні, у інтэлекце, у культуры. Некаторыя гэта ўсё кампілююць. Задача ў іх адна, і мэта ў іх адна – гэта ў чарговы раз бліснуць у СМІ, у інтэрнэце, набраць пэўную колькасць сабачых воклічаў, лайкаў, ну і, натуральна, атрымаць гранты ад сваіх замежных куратараў, ну і задаволіць сваё хваравітае эга», – выказаўся Ігар Шуневіч.

Калі мая фармулёўка разляціцца, будзе падхопленая, – працягнуў міністр унутраных справаў, – то я магу сказаць толькі адно, што я, напэўна, трапіў у кропку.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў