БНР-101 быць! Пачаўся збор сродкаў на «Дзень Волі – 2019»


За 100 дзён да 101-ай гадавіны абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары #БНР100 распачалі рыхтаванне да адзначэння «Дня Волі – 2019» пад агульным лозунгам «Жыве Незалежная Беларусь!».

Арганізацыяй імпрэзы сёлета таксама займаюцца валанцёры. У межах кампаніі распачалі краўдфандынг. Кожны беларус можа ахвяраваць у межах яе тую суму, якую палічыць прымальнай. Грошы можна ахвяраваць ад 5 рублёў.

Месца правядзення ды іншыя дэталі пакуль невядомыя. Акрамя ахвяравання, вы можаце прапанаваць іншую дапамогу. Ініцыятыва вітаецца.

«Досвед мінулых гадоў паказвае, што канчатковы фармат мерапрыемства стане зразумелы толькі ў лютым-сакавіку, бо на гэта ўплываюць шматлікія вонкавыя і ўнутраныя фактары, але падрыхтоўчыя працы трэба пачынаць загадзя, каб быць гатовымі да любых сцэнароў», − пішуць арганізатары.

Навіны пра #БНР100 чытайце тут.

Песня The Superbullz пад назвай «Не стрымаць» з заклікам адзначыць свята

ДР belsat.eu

Стужка навінаў