Брамнік ФК «Віцебск» разам з жонкай і сынам загінулі ў ДТЗ


Каля 19 гадзінаў 17 снежня на 543-м кіламетры трасы М1 у Талочынскім раёне машыну 27-гадовага брамніка «Віцебску» Андрэя Шчарбакова занесла на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з эвакуатарам.

У выніку ДТЗ сам Шчарбакоў, ягоная жонка і 6-гадовы сын загінулі на месцы. Яшчэ адзін сын футбаліста, 3-гадовы хлопчык, дастаўлены ў шпіталь.

Пра абставіны ДТЗ, не называючы імёнаў, паведаміла прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму. У ФК «Віцебск» пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра Андрэя Шчарбакова.

Андрэй Шчарбакоў нарадзіўся 31 студзеня 1991 года ў Талочынскім раёне. Свой першы прафесійны кантракт падпісаў у 17 гадоў. Выступаў за маладзёжную зборную Беларусі. У розныя гады гуляў за «Віцебск», БАТЭ, «Слуцк» і «Белшыну».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў