Упершыню: на Раство «Белсат» працуе для вас з Ватыкану


Не прапусціце святочнае выданне «Студыі Белсат»! 25 снежня ад 19:00 у наўпроставым эфіры з Ватыкану для вас працуе Сяргей Падсасонны, а ў варшаўскай студыі Валера Руселік.

Мы пакажам і распавядзем пра самыя важныя месцы Ватыкану, звязаныя са святам, паразмаўляем з каталіцкімі вернікамі ды святарамі, наведаем калядныя кірмашы і пабачым, як святкуюць Раство ў Беларусі ды свеце.

Гэта, а таксама шмат іншых неспадзяванак і самыя галоўныя віншаванні – ад Папы Рымскага!

Адмысловае выданне «Студыі Белсат» з Ватыкану глядзіце ў святочны аўторак а ад 19:00 да 21:00 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Ажыццявіць усё гэта нам дапамогуць калегі з беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

А ўжо 7 студзеня такая ж трансляцыя чакае праваслаўных вернікаў з Віфлеему.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў