Беларусь накіруе ў Сірыю гуманітарную дапамогу на $ 470 тыс.


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова савету міністраў Беларусі аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыі. Агулам у Сірыю будзе накіравана тавараў на Br988,79 тысяч (каля $ 470 тыс).

Сірыі перададуць самазвалы і аўтобус МАЗ, дызельную электрастанцыю, кампрэсарную станцыю, сэрцавыя клапаны, медыкаменты, 14 відаў трэнажораў (усе ў адным экзэмпляры), гімнастычныя абручы, адзенне і абутак для дзяцей, школьныя сшыткі, сухое малако, а таксама пнеўманажніцы, 6 малаткоў і 2 ручных лома.

Акрамя таго, у Сірыю камандзіруюць чатырох супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і аднаго спецыяліста з МАЗа.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў