Да Пуціна звярнуліся з просьбай памілаваць Сянцова


Сябра Рады пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ), кінарэжысёр Аляксандр Сакураў папрасіў Уладзіміра Пуціна вызваліць асуджанага Алега Сянцова. Сваю просьбу Сакураў выказаў падчас закрытай часткі пасяджэння СПЧ.

«Аляксандр Сакураў зноў звярнуўся да прэзідэнта з просьбай вызваліць Алега Сянцова, прэзідэнт паабяцаў падумаць над тым, што можна зрабіць, не чакаючы зрухаў з украінскага боку», – сказаў старшыня СПЧ Міхаіл Фядотаў, паведамляе ТАСС.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў называў некарэктнымі заявы аб адмове Крамля ў памілаванні Сянцова, паколькі адпаведнага прашэння ад зняволенага пададзена не было.

Hавiны
Алег Сянцоў: Я выжыў
2018.11.01 20:43

СК, belsat.eu

Стужка навінаў