Як шэф-кухары спрабавалі дагадзіць Лявону Вольскаму


Выпрабаванне, якое зорка беларускай роксцэны Лявон Вольскі даў зоркам сцэны кулінарнай, было не з простых.

Рок-музыка, на песнях якога выраслі пакаленні беларусаў, і сам нядрэнна гатуе. Але аказалася, што ў яго ёсць нелюбімая страва: касцістая рачная рыба, якая да таго ж пахне цінаю.

А вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі «Белсат» запрашае ў кулінарна-тэрапеўтычнае шоу «Я не буду гэтага есці!». Задача нашых нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага прыгатаваць ненавісную страву або прадукт гэтак, каб госцю гэта спадабалася.

Лявон Вольскі ў двары свайго загараднага дома, дзе асабліва хутка нараджаюцца хіты. Фота belsat.eu

А ці спадабаўся шэф-кухарам сняданак, якім накарміў іх сам Лявон, запрасіўшы ў свой загарадны дом? Дзе нашым дарагім вядоўцам давялося лавіць рыбу? Што ў выніку абраў госць: смажанае брушка карпа з крэмам са смажанай бульбы, чыпсамі са спінкі карпа ды лісцем хрэну, прыгатаванае Аляксандрам Чыкілеўскім? Ці кары з рачной стронгай і рысам басмаці ад Вольгі Прыгаравай? А што абрала цудоўная спадарожніца Лявона Вольскага?

Глядзіце 14-ю серыю шоу «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu