Генеральны пракурор Аляксандр Канюк супольна з Наталляй Качанавай, кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі, а таксама старшынём КДБ Валерыем Вакульчыкам прынялі ўдзел у пазачарговым пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкаму па пытаннях барацьбы з карупцыяй у органах мясцовага кіравання.
Генпракурор звярнуў увагу на тое, што да кіраўнікоў мясцовых органаў кіравання і іх намеснікаў прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні, паведамляе прэсавая служба генеральнай пракуратуры.
«Вы заўсёды навідавоку ў людзей, любы ваш няправільны крок становіцца вядомы, выклікае грамадскае асуджэнне і падрывае аўтарытэт улады. Таму і попыт з вас асаблівы. Аднак часам узнікае такое пачуццё, што некаторыя не толькі забыліся пра маральныя нормы, але і страцілі інстынкт самазахавання », – сказаў Аляксандр Канюк.
На яго думку, карупцыя ўсё больш актыўна пранікае ў сферу эканамічных адносінаў, у тым ліку пры арганізацыі і правядзенні закупак. Вынік – неэфектыўнае і неашчаднае выдаткаванне бюджэтных сродкаў.
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк у сваім выступе ахарактарызаваў крымінагенную сітуацыі ў рэгіёне, больш падрабязна спыніўся на канкрэтных прыкладах карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў, асабліва гэта датычыцца прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі.
«Пры выяўленні парушэнняў даваць належную прававую ацэнку дзеянням не толькі кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК, але і службовых асобаў тэрытарыяльных выканкамаў, якія не забяспечылі выкананне заканадаўства», адзначыў Аляксандр Чадзюк, пракурор магілёўскай вобласці.
СК, belsat.eu